Галоўчанка: закладзеныя грошы на выплату ковідных надбавак медыкам ужо "з'елі"

Галоўчанка: закладзеныя грошы на выплату ковідных надбавак медыкам ужо "з'елі"

Урад звернецца да Аляксандра Лукашэнкі ў справе выдзялення дадатковых сродкаў на барацьбу з COVID-19. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Прычына — уздым захворвання. Па словах Галоўчанкі, патрэбны яшчэ амаль 250 млн рублёў (каля 100 млн долараў), у тым ліку 140 млн — на набыццё лекаў і вакцын.

Раман Галоўчанка таксама заявіў, што ў чацвёртым квартале на выплату ковідных надбавак медыкам патрэбны яшчэ 250 млн рублёў, якія шукаюць у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах. "Тое, што мы закладвалі на год, фактычна было з'едзена за тры кварталы",цытуе словы прэм'ера БЕЛТА.

Сродкі могуць быць выдзелены з рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы.

Галоўчанка паведаміў, што сёлета на надбаўкі медыкам накіравалі 825 млн рублёў (з пачатку пандэміі — "практычна 1,3 млрд"). А яшчэ сродкі выдаткоўваліся на набыццё вакцын, медпрэпаратаў і сродкаў індывідуальнай абароны. "Нагрузка вельмі вялікая для бюджэту", — прызнае прэм'ер. Ён пераконвае, што "аптымізацыя ўнутраных рэзерваў" дапаможа эканоміцы "вытрымаць высокія тэмпы прамысловай вытворчасці" ў такой сітуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі