Галоўчанка прызнаў праблемы з рэгуляваннем цэн на стаматалагічныя паслугі

У РБ спрабавалі "вырашыць праблему" разрыву цэн паміж платнымі паслугамі ў дзяржпаліклініках і прыватных медцэнтрах

У РБ спрабавалі "вырашыць праблему" разрыву цэн паміж платнымі паслугамі ў дзяржпаліклініках і прыватных медцэнтрах / pixabay.com

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прызнаў праблемы з рэгуляваннем цэн на стаматалагічныя паслугі. "Патрэбнага эфекту гэта не дало пакуль. Магчыма, былі нейкія дапушчаныя... пралікі ў падрыхтоўцы гэтага рашэння", — сказаў ён падчас сустрэчы з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым.

Летась у Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што прынялі "кардынальнае рашэнне знізіць неабгрунтавана высокія тарыфы на стаматалагічныя паслугі".  Была зроблена спроба прымусіць прыватныя стаматалагічныя клінікі знізіць кошты на свае паслугі. Але пацыенты абяцанага зніжэння коштаў так і не заўважылі. Ужо ў лютым сёлета новы міністр Хаджаеў анансаваў намер "вырашыць праблему" разрыву цэн паміж платнымі паслугамі ў дзяржаўных паліклініках і прыватных медцэнтрах.

Але нешта пайшло не так. І ўжо Галоўчанка заклікае міністра аховы здароўя "калі нешта неабходна выправіць, то гэта трэба рабіць". Паводле яго слоў, "стаматалагічныя паслугі павінны быць даступныя для ўсіх слаёў насельніцтва", але без "ураўнілаўкі" і зніжэння якасці аказання меддапамогі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі