Галівуд накіруе Ван Дама змагацца з Басаевым

У трэцяй частцы "Універсальнага салдата" Жан-Клод Ван Дам будзе ратаваць свет ад чачэнскага нацыяналіста Басаева, які захапіў Чарнобыль.
Паводле сцэнара карціны, атрад універсальных салдатаў разам з Люкам (Ван Дам) і клонам Эндру (Дольф Лундгрэн) рушаць ратаваць свет ад Басаева, але тэрарыст падкручвае нешта ў галаве ў Эндру, і накіроўвае таго знішчаць сваіх жа таварышаў.

Першая частка карціны "Універсальны салдат" Роланда Эмерыха выйшла ў пракат у ЗША у 1991 годзе. У стужцы распавядалася пра амерыканскіх салдатаў, забітых у В'етнаме, якіх праз шмат гадоў урад ажывіў, стварыўшы амаль бессмяротных байцоў.

У 1999 годзе выйшла другая частка фільму, галоўную ролю ў якой таксама выканаў Ван Дам. Стужка правалілася ў пракаце.

Зараз невядома якая студыя займаецца стварэннем трэцяй часткі "Універсальнага салдата". Першыя два фільмы былі знятыя рознымі кампаніямі, але дыстрыбутарам абодвух выступала TriStar Pictures, "дачка" Columbia Pictures.

Фота: gamecorner.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі