Галаваты расказаў, якім чынам калійныя ўгнаенні перапраўляюць з Беларусі ў Кітай

Галаваты расказаў, якім чынам калійныя ўгнаенні перапраўляюць з Беларусі ў Кітай

Гендырэктар "Беларуськалія" Іван Галаваты расказаў, якім чынам ва ўмовах заходніх санкцый калійныя ўгнаенні з Беларусі перапраўляюць у Кітай. Ён прызнае, што даводзіцца працаваць у "нязвыклай сітуацыі", "перыядычна неабходна вырашаць новыя задачы, новыя ўводныя".

"Але пры гэтым мы забяспечваем вытворчасць у тых аб'ёмах, якія запатрабаваныя на рынку", — кажа Галаваты. Відавочна, што гэта не так з-за спынення транзіту праз Літву і Украіну. Таму далей гендырэктар удакладняе: "У тых аб'ёмах, якія магчыма накіраваць нашым пакупнікам".

"У прыватнасці, сёння засвоена і са снежня 2021 года вядзецца праца па адпраўцы калійных угнаенняў кантэйнернымі цягнікамі ў Кітай, — дакладвае Іван Галаваты. — З кожным месяцам колькасць цягнікоў павялічваецца".

Але з далейшых слоў гендырэктара вынікае, што "плануецца ў бліжэйшы час нарасціць і адпраўляць не менш трох кантэйнерных цягнікоў у Кітай". Дык колькі ж павялічылі? З аднаго да двух?

А яшчэ на "Беларуськаліі" давялося будаваць "новыя фасовачныя лініі, каб тавар запакаваць у кантэйнеры і адправіць".

Галаваты прызнае праблемы з-за санкцый і неабходнасць "працаваць эканомна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі