Фёдараў: Мытны саюз супярэчыць "Усходняму партнёрству"

Палітолаг Андрэй Фёдараў лічыць, што Мытны саюз і праграма Еўрасаюза "Ўсходняе партнёрства" вельмі кепска спалучаюцца. На думку эксперта, стварэнне Мытнага саюза не спыніць эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам. Але мэтай "Усходняга партнёрства" з'яўляецца стварэнне таксама зоны вольнага гандлю. Тут ужо паўстануць пэўныя праблемы, заявіў Андрэй Фёдараў сайту udf.by.

Па словах палітолага, невядома, наколькі будуць выконвацца падпісаныя ў Мінску дамоўленасці па Мыітным саюзе. Фёдараў нагадаў, што на постсавецкай прасторы дамоўленасцяў было падпісана вельмі шмат, але выконваюцца хіба 1-2%.

Палітолаг лічыць, што адначасова будаваць зону вольнага гандлю з Еўропай і Мытны саюз Беларусі будзе "вельмі цяжка".

Нагадаем, 27 лістапада ў Мінску падпісаны пакет дамоў па стварэнні Мытнага саюза. Беларусь, Расія і Казахстан дамовіліся з 1 ліпеня 2010 года стварыць адзіную мытную прастору ў рамках Мытнага саюза і рухацца ў кірунку адзінай эканамічнай прасторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі