Фядута піша, што гатовы сесці з Вадзімам Гігіным "нават у адну камеру"

Аляксандр Фядута / Еўрарадыё​
Аляксандр Фядута / Еўрарадыё​

Палітолаг Аляксандр Фядута заявіў, што гатовы сесці з праўладным калегам Вадзімам Гігіным "нават у адну камеру, а не тое што за круглы стол". "Народная воля" прыводзіць вытрымкі з ліста Фядуты, які ў цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні і прызнаны палітвязнем.

Раней Фядута неаднаразова гаваарыў, што хацеў бы сустрэцца з Гігіным за круглым сталом і абмеркаваць тое, што адбываецца ў Беларусі. Папярэдняя дамоўленасць існавала, піша выданне. Дыскусія некалькі разоў пераносілася, але ў нейкі момант Гігін заявіў, што не можа сесці з Аляксандрам Іосіфавічам за адзін стол.

Фядута, знаходзячыся ў зняволенні, па-ранейшаму гатовы дыскутаваць, гатовы абмяркоўваць самы шырокі спектр тэмаў, "усе наяўныя праблемы, уключаючы праблемы жыцця на Марсе і вырошчвання бавоўны беларускімі бахчаводамі".

Аляксандра Фядуту затрымалі ў красавіку ў Маскве разам з амерыканскім юрыстам беларускага паходжання Юрыем Зянковічам. Адначасова ў Шклове быў затрыманы лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Пазней ім выставілі абвінавачванні ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (ч.1 арт. 357 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі