Футбольны клуб "Полацк" не згуляе супраць "Смаргоні" — няма грошай

Але, як стала вядома сайту Goals.by, полацкія футбалісты вырашылі байкатаваць гульню. Прычынай называецца запазычанасць па заробках. Футбалісты не атрымлівалі грошы больш за два месяцы.





Беларуская федэрацыя футболу ведае пра фінансавую праблему клуба. Яна нават прапанавала "Полацку" аўтобус, каб даехаць да Смаргоні. Аднак палачане не пагаджаюцца гуляць задарма. Пасля трэніроўкі футбалісты раз'ехаліся па дамах.





Фота — karalmik.com