Вы тут

Футбольны клуб “Энергетык-БДУ” выйшаў у вышэйшую лігу

Фота: sportnaviny.by

Сталічны футбольны клуб “Энергетык-БДУ” выйшаў у вышэйшую лігу. У 29 матчы чэмпіянату першай лігі ён перамог на выездзе “Граніт” з лікам 3:0 і стаў недасяжны для бабруйскай “Белшыны”.

Для “Энергетыка” не стане дэбютам выступ у элітным дывізіёне: гэта фактычнае вяртанне каманды ў вышэйшую лігу, дзе яна выступала ў 2005 годзе пад назвай “Зорка-ВА-БДУ”. Усяго “Энергетык” правёў чатыры сезона ў “эліце”.

Раней датэрміновы пераход у вышэйшую лігу аформіла мазырская “Славія”. Замест гэтых дзвюх каманд у першую лігу з другой падымуцца “Рух” і “Крумкачы”.

Першую лігу пакідае “Чысць”, якая страціла шансы вырвацца з “падвалу” турнірнай табліцы.