Футбольная зборная Беларусі прайграла ў Мінску шведам

Футбольная зборная Беларусі прайграла на мінскім стадыёне "Дынама" камандзе Швецыі — 0:1. Адзіны гол на 47-й хвіліне забіў Крысціян Вільхельмсон. Беларускія футбалісты толькі эпізадычна паказвалі добрую гульню ў атацы. Некалькі выдатных момантаў у другім тайме мелі Антон Пуціла, Сяргей Кісляк і Вячаслаў Глеб, але рэалізаваць іх не здолелі.

Наступны таварыскі матч зборная Бернда Штанге правядзе 11 жніўня ў Каўнасе са зборнай Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі