Футбалісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Віцебска" — 1:0

Футбалісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Віцебска" — 1:0

22 траўня адбыліся тры матчы дзявятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Мінскае "Дынама" на сваім полі выйграла ў "Віцебска" з лікам 1:0 (Прамудраў на 8-й хвіліне). Такім чынам сталічны клуб атрымаў першую перамогу пасля шасці бязвыйгрышных матчаў (пяць нічыіх і разгромная параза ад "Крумкачоў").

У гэты ж дзень салігорскі "Шахцёр" з буйным лікам перамог брэсцкае "Дынама" — 3:1. У салігорцаў галы забілі Януш (32) Кузьмянок (43), Старгародскі (51), у брэстаўчан адзначыўся Чыж (34). А мазырская "Славія" святкавала вікторыю над гродзенскім "Нёманам" — 1:0. Гол забіў Кавалеўскі на 64-й хвіліне.

23 траўня ў дзявятым туры будуць сустракацца "Слуцк" — "Крумкачы", "Гарадзея" — "Мінск", "Нафтан" — "Граніт". 25-га адбудзецца матч "Тарпеда-БелАЗ" — "Белшына". Сустрэчу паміж "Іслаччу" і БАТЭ перанеслі з 25 траўня на 7 ліпеня.

Становішча камандаў: БАТЭ — 19 ачкоў (8 гульняў; розніца мячоў 21/11), "Крумкачы" — 14 (8; 10-7), "Шахцёр" — 14 (9; 10-8), "Дынама" Мн — 14 (9; 12-10), "Іслач" — 13 (8; 11-10), "Тарпеда-БелАЗ" — 12 (7; 8-5), "Славія" — 12 (9; 12-13), "Мінск" — 11 (8; 10-11), "Граніт" — 11 (8; 9-7), "Віцебск" — 10 (9; 9-8), "Белшына" — 10 (8; 14-13), "Гарадзея" — 9 (8; 4-6), "Дынама" Бр — 8 (8; 11-17), "Нафтан" — 8 (8; 6-10), "Нёман" — 6 (9; 5-10), "Слуцк" — 6 (8; 5-11).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі