Футбалісты мінскага "Дынама" выйгралі ў мазырскай "Славіі" — 1:0

Футбалісты мінскага "Дынама" выйгралі ў мазырскай "Славіі" — 1:0

Футбалісты мінскага "Дынама" ў матчы 15-га тура выйгралі ў мазырскай "Славіі" — 1:0. Адзіны гол на 64-й хвіліне забіў Глеб Рассадкін.

Сёння таксама праходзіць матч "Граніт""Белшына". Іншыя паядынкі прайшлі ў пятніцу і суботу, нагадаем іх вынікі: "Крумкачы" — "Мінск" — 0:1, "Слуцк" — "Іслач" — 2:2, "Нафтан" — "Нёман" — 2:0, "Віцебск" — "Дынама" (Брэст) — 1:0, "Гарадзея" — БАТЭ — 1:1.

Пасля першага круга ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 32 ачкі і матч у запасе, мінскае "Дынама" мае 26 ачкоў, "Мінск" — 25, у "Шахцёра" і "Крумкачоў" — па 24 ачкі.

Матчы 16-га тура прызначаныя на 29-31 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі