Вы тут

Футбаліст, дыскваліфікаваны за дамоўныя матчы, можа працягнуць кар'еру ў Расіі

Захар Волкаў / fcbate.by

Расійскі клуб "Хімкі" з аднайменнага падмаскоўнага горада цікавіцца абаронцам БАТЭ і нацыянальнай зборнай Захарам Волкавым, піша rusfootball.info. Не выключана, што беларускі футбаліст працягне сваю спартовую кар'еру ў гэтай камандзе Расійскай прэм'ер-лігі. Праўда, у турнірнай табліцы РПЛ "Хімкі" займаюць апошняе, 16-е месца.

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што ФІФА на падставе звестак Беларускай федэрацыі футбола дыскввліфікавала Волкава за ўдзел у дамоўным матчы на два гады. Гульня адбылася ў час, калі ён выступаў яшчэ за наваполацкі "Нафтан". 

Дыскваліфікацыя заканчваецца 5 жніўня 2022 года. 

Партал Transfermarkt ацэньвае рынкавы кошт Волкава ў 300 тысяч еўра. Раней ён выступаў за "Віцебск", "Нафтан" і "Оршу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.