Вы тут

ФСБ сцвярджае, што падлеткі рыхтавалі масавае забойства школьнікаў у Саратаве

Байцы спецназу ФСБ / ТАСС

ФСБ сцвярджае, што падлеткі рыхтавалі масавае забойства школьнікаў у Саратаве. Двое хлопцаў з помсты планавалі забіць каля 40 чалавек. Іх затрымалі.

Як паведамляе ria.ru, затрыманыя — грамадзяне Расіі, яны абодва 2005 года нараджэння. Падлеткі ўдзельнічалі ў інтэрнэт-супольнасцях, якія прапагандуюць ідэалогію масавых забойстваў. На тэрыторыі закінутага бомбасховішча яны захоўвалі абрэз паляўнічай стрэльбы. Таксама зламыснікі збіраліся выкарыстаць самаробныя запальваючыя сумесі. Інструкцыі па іх вырабе яны знайшлі ў інтэрнэце.

Крымінальную справу распачалі па факце падрыхтоўкі забойства некалькіх чалавек групай асоб па папярэдняй змове.

На мінулым тыдні падобны выпадак адбыўся ў Керчы, дзе затрымалі двух падлеткаў. Яны збіраліся арганізаваць у мясцовых установах адукацыі тэракты, мелі самаробныя выбуховыя прыстасаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.