ФСБ Расіі заявіла пра затрыманне ўкраінскага контрразведчыка

ФСБ Расіі заявіла пра затрыманне ўкраінскага контрразведчыка

ФСБ Расіі заявіла пра затрыманне ўкраінскага контрразведчыка. Сцвярджаецца, што ён быў падрыхтаваны СБУ і ЦРУ і мусіў прапанаваць свае паслугі расійскім спецслужбам. Але яму не паверылі.

Як паведамляе meduza.io, падпалкоўнік Юрый Іванчанка з'яўляецца супрацоўнікам дэпартамента контразведкі цэнтральнага апарата Службы бяспекі Украіны. Ён прыехаў у Расію ў канцы сакавіка, каб наведаць сваякоў, і адразу выклікаў падазрэнні, паколькі супрацоўнікам украінскіх спецслужбаў іх кіраўніцтвам забаронена ўязджаць на расійскую тэрыторыю. 26 сакавіка ўкраінца затрымалі.

ФСБ сцвярджае, што Іванчанка спрабаваў прапанаваць свае паслугі расійскім спецслужбам яшчэ ў 2014 годзе. Ён прапаноўваў свае магчымасці здабываць сакрэтныя дакументы, сувязь быў гатовы падтрымліваць праз схованкі ў Кіеве. У Маскве мяркуюць, што СБУ і ЦРУ ЗША планавалі такім чынам захапіць супрацоўніка ФСБ падчас атрымання інфармацыі ад афіцэра ўкраінскіх спецслужб.

Украінскага афіцэра не будуць утрымліваць у Расіі і праводзіць расследаванне. Паколькі ён не нанёс шкоды бяспецы Расіі, яго проста вышлюць ва Украіну і забароняць уезд на расійскую тэрыторыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі