ФСБ прадухіліла ў Маскве серыю тэрактаў
![ФСБ прадухіліла ў Маскве серыю тэрактаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1042416916ria.jpg.webp?itok=X-ahqkDm)
ФСБ прадухіліла ў Маскве серыю тэрактаў. Расійская спецслужба заявіла, што яе рыхтавала тэрарыстычная "Ісламская дзяржава". Кіраваў падрыхтоўкай яе прадстаўнік, які знаходзіцца ў Турцыі, а раней быў аб'яўлены ўладамі Таджыкістана ў міжнародны вышук.
Як інфармуе РІА "Новости", у выкрытую дыверсійна-тэрарыстычную групу ўваходзілі грамадзяне Таджыкістана і адзін жыхар Малдовы — агулам 4 чалавекі. ФСБ сцвярджае, што рыхтавалася серыя "рэзанансных тэрактаў". Падчас ператрусаў знайшлі самаробныя выбуховыя прыстасаванні, аўтаматычную зброю, "значную колькасць выбуховага рэчыва", з якога планавалі вырабіць яшчэ адну магутную бомбу.