ФСБ абвінаваціла сузаснавальніка Тэлеграма ў садзейнічанні тэрарызму

Павел Дураў

Павел Дураў / gettyimages.com

У Расіі сузаснавальніка Тэлеграма Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на ФСБ. Расійская спецслужба пачала працэдуру абвяшчэння Дурава ў міжнародны вышук.

Падставай для крымінальнай справы, як кажуць у ФСБ, стаў сэрвіс для знаёмстваў "Дайвінчык" у Тэлеграме. У расійскім ведамстве мяркуюць, што супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў пад выглядам дзяўчат знаёміліся там з расіянамі і падманам ўцягвалі іх у "тэрарыстычную дзейнасць".

У ФСБ кажуць, што з лета 2025 года затрымалі 46 карыстальнікаў "Дайвінчыка", якія нібыта па заданні спецслужбаў Украіны нападалі на паліцыянтаў і ўчынялі падпалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.