Фрыстайлістка Ала Цупер стала заслужаным майстрам спорту

Фрыстайлістка Ала Цупер стала заслужаным майстрам спорту

Беларуская фрыстайлістка Ала Цупер стала заслужаным майстрам спорту. Адпаведны ўказ 5 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У ім адзначаецца, што ганаровае званне Цупер атрымала за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах па фрыстайле, інфармуе БЕЛТА.

Але Цупер у красавіку споўніцца 39 гадоў. Яна ўдзельнічала ў шасці зімовых Алімпіядах, пачынаючы ад 1998 года (спачатку ў складзе зборнай Украіны, з 2001-га — у складзе беларускай зборнай). Трыумфальнымі сталі Сочы-2014, дзе Цупер заваявала залаты медаль. Летась спартсменка вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння другога дзіцяці і хутка набрала форму. На Алімпіядзе ў Пхёнчхане Ала Цупер выступала ў суперфінале і была блізкая да заваявання медаля. На жаль, не пашанцавала, у яе — чацвёртае месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі