Franz Ferdinand зрабілі кавер на песню Брытні Спірс (+відэа са студыі)

Шатландскі рок-гурт Franz Ferdinand перайграў папулярную песню Брытні Спірс "Womanizer". Кавер-версія прагучала ў эфіры BBC Radio 1, паведамляе рэсурс Lenta.ru.
У выкананні “Фердзінандаў” кампазіцыя набыла фанкавае гучанне з "танцавальна-панкавым адценнем”.

З рок-музыкаў да рэпертуару Брытні Спірс раней ужо звярталіся шатландцы Travis, якія зрабілі свой варыянт яе песні "Hit Me Baby One More Time".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі