Franz Ferdinand праедуцца па Еўропе

Шатландскія рокеры Franz Ferdinand збіраюцца ў еўрапейскае турнэ.  Паводле паведамлення Gigwise, музыкі наведаюць з канцэртамі сем гарадоў Еўропы - Парыж, Стакгольм, Берлін, Варшаву, Мілан, Барселону і Ратэрдам.

Турнэ гурта працягнецца з 13 па 27 лістапада. Першы канцэрт адбудзецца ў Францыі, апошні - у Нідэрландах.

Хутчэй за ўсё, на канцэртах будуць выконвацца песні з яшчэ не выдадзенага альбому, які павінен з'явіцца на пачатку 2009 году.

Папярэдні альбом Franz Ferdinand "You Could Have It So Much Better" выйшаў у 2005 годзе.

Новая студыйная праца гурта яшчэ не атрымала назвы. Да таго ж вядома, што праца над кружэлкай амаль скончаная, і новы альбом будзе больш "дзікім і арыентаваным на дыска", чым папярэднія.

Фота: 3rdtestament.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі