Францыя паставіць ва Украіну лёгкія танкі і бронемашыны. Пра гэта стала вядома па выніках тэлефоннай размовы Эмануэля Макрона і Уладзіміра Зяленскага. Як піша Reuters, гаворка пра цяжкі бронеаўтамабіль AMX-10 RC, які класіфікуецца як "колавы танк". Ён выкарыстоўваецца ў разведвальных аперацыях і можа супрацьстаяць бронетэхніцы праціўніка.
Зяленскі пацвердзіў, што Францыя ўжо прыняла рашэнне перадаць Украіне лёгкія танкі і бронемашыны-пазадарожнікі Bastion, якімі карыстаецца французскі спецназ. AMX-10 RC стануць першымі танкамі заходняй вытворчасці, якія трапяць ва Украіну.
