Францыя можа забараніць дзіцячыя конкурсы прыгажосці

Нагодай стаў даклад, напісаны спецыяльна для парламента, перадае ВВС. Аўтары гэтага дакумента заклікалі прыняць меры для прадухілення гіперсэксуалізацыі непаўналетніх.



Паводле законапраекта, арганізатарам падобных конкурсаў прыгажосці будзе пагражаць зняволенне аж да двух гадоў, а таксама штраф у 30 тысяч еўра.



Цяпер законапраект будзе абмяркоўвацца ў ніжняй палаце парламента.



Парламентарыі Францыі заняліся гэтым пытаннем пасля скандалу трохгадовай даўніны. Тады часопіс Vogue апублікаваў фатаграфіі 10-гадовых дзяўчынак у макіяжы, вузкіх сукенках і туфлях на высокіх абцасах.



Фота — vl.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі