Французы правераць, ці не вядзе Беларусь буйной ваеннай дзейнасці

10—14 сакавіка ў рамках Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Францыи пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Люсьена-Франсуа Паліса правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Беларусі.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, мэтай правядзення інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне на тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей буйной ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года.

У склад інспекцыйнай групы акрамя чатырох прадстаўнікоў Францыі ўваходзіць адзін прадстаўнік Польшчы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі