Французскі ўрад супраць "сухога закона" — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Вы ўжо паспелі адолець здзіўленне ад папулярнасці вобразу slavic girl? (Так-так, у ЦікТоку нейкі час было папулярна апранацца ў футра пад музыку Каці Лель).

Цяпер новы трэнд: амерыканскія зумеры адкрылі для сябе чорную ікру. Яны запіваюць яе шотамі і шампанскім.

Гэта традыцыйны агляд сусветных навін ад Еўрарадыё. Сочым за падзеямі ў свеце, які паціху вар’яцее, і запісваем усё ў анамнэз.

 

Макрон супраць "сухога студзеня"?

Французскія нарколагі выступілі супраць... французскага ўрада. А прэзідэнта Эмануэля Макрона абвінавацілі ў лаяльнасці віннаму лобі. У чым рэч?

У 2020 годзе ў Францыі ўпершыню правялі акцыю"сухі студзень". Першымі такі студзень арганізавалі брытанцы — яны спрабавалі знізіць спажыванне алкаголю пасля святаў. Ну а французы паспрабавалі паўтарыць, але ўрад застаўся да гэтай ініцыятывы даволі абыякавым.

І на гэтым тыдні пяцьдзясят французскіх спецыялістаў з нарказалежнасці напісалі адкрыты ліст, у якім шкадавалі пра абыякавасць уладаў да "сухога студзеня".

"Наша ўпэўненасць у тым, што ўрад будзе праводзіць паслядоўную і рашучую палітыку барацьбы з алкагалізмам, сур'ёзна падарваная", — пішуць лекары.

Французское правительство против “сухого закона” — #ИхНравы
Той самы здымак з сацсетах Бэкхема

Ох, адны марнуюць плойму сіл, каб здавацца заможнымі, іншыя — яшчэ больш сіл, каб здавацца сціплымі пралетарамі! Instagram, што ты з намі робіш, спыніся!

 

Уіл Сміт патэлефануе

Але добра, вось вам гісторыя пра карысць Instagram.

У жыцці Бары, 25-гадовага маладога чалавека з Гвінеі, усё было няпроста. Ён вельмі хацеў вучыцца ў прэстыжным егіпецкім універсітэце, але не меў грошай на пералёт. Тады Бары сеў на ровар і чатыры месяцы ехаў праз Малі, Буркіна-Фасо, Тога, Бенін, Нігер і Чад... гэта дужа небяспечны маршрут, Бары тройчы арыштоўвалі і трымалі пад вартай.

Калі ж ён дабраўся да Чада, у яго ўзяў інтэрв'ю журналіст ВВС. Тады знайшліся добрыя людзі, якія аплацілі яму пералёт у Егіпет. Але на гэтым добрыя навіны толькі пачыналіся.

У Каіры Бары прапанавалі стыпендыю і залічылі на курс, і тут... яму патэлефанаваў Уіл Сміт! Актор прачытаў гісторыю бары ў Instagram і быў так крануты, што вырашыў яму дапамагчы. Ён падарыў студэнту новы ровар (для падарожжаў) і ноўтбук (для вучобы). А яшчэ ваўчар на куплю авіябілетаў, каб Бары змог злятаць дадому —  або каб яго сям'я змагла прыляцець у Каір.

 

Вярнуць 4 тысячы долараў

Калі вы думалі, што гэта будзе самая матывуючая Гісторыя тыдня — а вось і не. Чытайце наступную!

Сабака з'еў канверт з 4 тысячамі долараў, якія гаспадары адклалі, каб разлічыцца з будаўнікамі. Але тыя змаглі вярнуць амаль усю суму!

Відэа, у якіх уладальнікі голдэндудла з Пенсільваніі распавядаюць пра свае нягоды, стала вірусным. І самае крыўднае: на стале стаяў стэйк — але ён сабаку не зацікавіў. А вось канверт з чатырма тысячамі даляраў!.. Ням-ням.

Французское правительство против “сухого закона” — #ИхНравы
Голдендудл паставіў грошы вышэй за стэйк / фота ілюстрацыйнае / pixabay

Але мы не будзем пераказваць усё, што з імі здарылася. Дастаткова сказаць, што перажаваныя (і перавараныя) купюры яны аднаўлялі па кавалачках, каб выявіць серыйныя нумары банкнот — і паслаць запыт на іх вяртанне ў банк.

Удалося сабраць амаль усё — бясследна зніклі ў сабачым страўніку толькі 450 долараў. Вось гэта вынаходлівасць і цярпенне!

Спадзяемся, вы зараз падазрона паглядзелі на сваіх гадаванцаў і... схавалі пашпарты далей. Беларускі пашпарт — гэта не 4 тысячы долараў, яго так проста не адновіш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі