У Беларусі хочуць дазволіць рэкламу алкаголю на ТБ

У эфіры беларускага тэлебачання можа з'явіцца рэклама алкаголю, ілюстрацыйнае фота

У эфіры беларускага тэлебачання можа з'явіцца рэклама алкаголю, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі могуць дазволіць рэкламу алкаголю на тэлебачанні і радыё. Гэта прадугледжваецца праектам змяненняў у закон "Аб рэкламе". Прадугледжваецца, праўда, абмежаванне па часе — гэтыя ролікі будуць трансляваць у эфіры позна ўвечары і ноччу — з 21 да 7 гадзін. На гэта звярнуў увагу рэсурс Reform.by.

Змены ў закон "Аб рэкламе" таксама прадугледжваюць абмежаванні для рэкламы безалкагольнага піва і безалкагольных піўных напояў. Такую рэкламу хочуць забараніць ва ўстановах адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту, у СМІ, якія не маюць узроставага цэнзу 18+ альбо спецыялізуюцца на пытаннях экалогіі, адукацыі, аховы здароўя. Таксама ў рэкламе піва нельга будзе выкарыстоўваць вобразы людзей або жывёл, акрамя тых, што былі зарэгістраваныя як таварны знак гэтага напою. Акрамя таго, у рэкламе безалкагольных піва і піўных напояў забароняць згадваць тое, што яны безалкагольныя. Прадугледжваецца і шэраг іншых абмежаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі