Вы тут

Фотарэпартаж з Дня Волі ў Мінску

Вулічная акцыя, прымеркаваная да Дня Волі, прайшла ў Мінску 25 сакавіка. Гарадскія ўлады дазволілі збор удзельнікаў каля Акадэміі навук і шэсце да парку Дружбы народаў, дзе мусіў адбыцца мітынг.

Аднак частка ўдзельнікаў сабралася каля помніка Янку Купалу, дзе адбылося ўскладанне кветак. Потым шэсце прайшло да помніка Якубу Коласу, дзе таксама прайшоў кароткі мітынг і ўскладанне кветак. Каля кінатэатра "Кастрычнік" дзве часткі ўдзельнікаў акцыі аб'ядналіся. Быў зачытаны віншавальны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, выступілі палітыкі і грамадскія дзеячы.

Большая частка ўдзельнікаў святкавання прайшла шэсцем да гандлёвага цэнтра "Рыга", пасля чаго акцыя завяршылася.

Удзел у вулічным святкаванні Дня Волі ў Мінску прыняло каля 800 чалавек.