Плакаты "Чарнобыльскага шляху-2016" у Мінску

Плакаты "Чарнобыльскага шляху-2016" у Мінску

26 красавіка ў Мінску прайшла дазволеная ўладамі вулічная акцыя — "Чарнобыльскі шлях". У ёй паўдзельнічала каля тысячы чалавек. Калона прайшла ад кінатэатра "Кастрычнік" да плошчы Бангалор. Там мусіў адбыцца мітынг, прысвечаны 30-м угодкам чарнобыльскай катастрофы, аднак арганізатары адмовіліся ад сваіх планаў. Яны патлумачылі такое рашэнне тым, што міліцыя не выканала абяцанне не правяраць людзей перад праходам на пляцоўку.

Удзельнікі акцыі хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыля і ў сваёй большасці разыйшліся. Частка людзей наведала чарнобыльскую капліцу.

Онлайн з акцыі глядзіце тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі