Фотахроніка жыцця Майкла Джэксана

Майкл Джэксан, вядомы ва ўсім свеце як “кароль поп-музыкі”, сканаў ў Лос-Анжэлесе на 51-м годзе жыцця.








Джэксан стаў знакамітым яшчэ дзіцем, калі разам з братамі выступаў у гурце Jackson 5.



Сваім высокім голасам і дзіўнымі танцавальнымі рухамі Майкл Джэксан заваяваў мільёны прыхільнікаў.



У 80-я гады ён зацвердзіўся на музычным алімпе як сольны артыст з такімі альбомамі як Thriller.



1986 год. У гіпербарычнай кіслароднай камеры. Майкл Джэксан лічыў, што гэта карысна для галасавых звязак



1992 год, Токіо. Майкл Джэксан спявае “Black and White”. Сола на гітары - Слэш (Guns n' Roses)



У траўні 1994 году Майкл Джэксан ажаніўся з Лізай Марыяй Прэслі, дачкой Элвіса Прэслі. Шлюб распаўся праз паўтара года. Ліза Марыя казала, што “не ганарыцца” гэтым шлюбам.



У 1996 Джэксан абвясціў, што яго былы лекар-дэрматолаг Дэбі Роў чакае ад яго дзіця. Праз дзесяць дзён яны пабраліся шлюбам, у іх было двое дзяцей. Развяліся яны ў 1999 годзе.



Дзеці засталіся з Майклам Джэксанам. Пазней ад невядомай жанчыны ў яго нарадзілася яшчэ адно дзіця. Гэты здымак у лістападзе 2002 году выклікаў шок і абурэнне: Майкл Джэксан трымае сына за балконам берлінскага гатэлю.



Сваё ранча Neverland у штаце Каліфорнія Майкл Джэксан ператварыў у парк забаў для дзяцей.



5 сакавіка 2009 году Майкл Джэксан паведамляе пра тое, што мае намер даць серыю канцэртаў у Лондане і такім чынам развітацца з публікай.



Гэтыя канцэрты ужо не адбудуцца...



Фота і інфармацыя: руская служба ВВС, lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі