Фотафакт: у цэнтры Маладзечна невядомы вывесіў бел-чырвона-белы сцяг
У цэнтры Маладзечна невядомы вывесіў бел-чырвона-белы сцяг. Ён з'явіўся паміж будынкамі КДБ і Следчага камітэта. Яго знялі праз 10 хвілінаў. Як інфармуе прэс-служба арганізацыі "Малады фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі), малады чалавек перад тым, як вывесіў сцяг, прайшоў з ім каля 100 метраў па горадзе. Яго не затрымалі.
Як вядома, бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь у 1991-1995 гадах.