Фотафакт: Марадона вывучае склад брэсцкага "Дынама"
![Фотафакт: Марадона вывучае склад брэсцкага "Дынама"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/maradona-3005.jpg.webp?itok=2XdDkmhi)
Дыега Марадона абнародаваў у сацсетках фота, на якім ён вывучае склад футбольнага клуба "Дынама-Брэст".
"Аналізую склад ФК "Дынама-Брэст" і думаю пра падмацаванне", — падпісаў легендарны футбаліст гэты здымак.
Як вядома, Марадона падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкай камандай. Як старшыня праўлення клуба ён будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця каманды. Выконваць свае паўнамоцтвы спецыяліст пачне пасля заканчэння сёлетняга футбольнага чэмпіянату свету ў Расіі.