Форвард БАТЭ, які аформіў дубль у матчы з ПАОКам, працягне кар’еру ў Грэцыі

Форвард БАТЭ, які аформіў дубль у матчы з ПАОКам, працягне кар’еру ў Грэцыі

Форвард БАТЭ Мікалай Сігневіч, які аформіў дубль у гульні з ПАОКам, працягне кар’еру ў Грэцыі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Беларусь 5” заявіў галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага. Праўда, пакуль невядома, да якога менавіта грэчаскага клуба далучыцца беларускі футбаліст.

Дзякуючы дублю Сігневіча ў вырашальным паядынку групавога раунда Лігі Еўропы барысаўскі клуб перамог ПАОК з лікам 3:1 і выйшаў у плэф-оф турніру.

Раней Сігневіч ужо меў досвед працы ў Грэцыі: у сезоне 2016/2017 ён гуляў за “Платаніас” і адзначыўся там 2 галамі ў 16 матчах, нагадвае TUT.by

У наступным сезоне ў БАТЭ прыходзіць сербскі форвард Баян Дубаіч, які амаль два апошнія гады выступаў за “Гарадзею” і адзначыўся 23 галамі ў 47 афіцыйных матчах, а таксама аддаў 7 выніковых перадачаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі