Форвард БАТЭ паставіў нацыянальны рэкорд: 8 галоў “на замене”

Форвард БАТЭ паставіў нацыянальны рэкорд: 8 галоў “на замене”

Форвард БАТЭ Максім Скавыш паставіў нацыянальны рэкорд: у сёлетнім чэмпіянаце Беларусі ён забіў 8 галоў, выходзячы на замену. Апошнім разам ён адзначыўся такім чынам у гульні з “Промнем”, калі накіраваў мяч у браму сапернікаў у дадатковы час і давёў лік да разгромнага — 4:1.

Ранейшыя рэкорды галоў “на замене” ставілі Сяргей Палякоў (“Нёман-Белкарт”, 2000 год), Арцём Канцавы (БАТЭ, 2001 год), Мікалай Рындзюк (“Дынама-Мінск”, 2003 год). Гэтыя футбалісты забівалі па 7 галоў за сезон, выходзячы з лаўкі запасных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі