ФК БАТЭ сёння сустракаецца з ірландскім "Дандалкам"

ФК БАТЭ сёння сустракаецца з ірландскім "Дандалкам"

Сёння ў Ірландыі футбольны клуб БАТЭ сустракаецца з мясцовым "Дандалкам". Гэта другая гульня трэцяга кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Першая сустрэча скончылася з лікам 1:0 на карысць барысаўскай каманды.

Пераможца гэтага этапу выйдзе ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Каманда, якая прайграе, будзе змагацца далей у плэй-оф Лігі Еўропы.

Гульня пачнецца а 22-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя сустрэчы будзе паказаная на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі