Фінскі форвард мінскага "Дынама" не зразумеў сэнс ініцыятывы Лукашэнкі

Фінскі форвард мінскага "Дынама" не зразумеў сэнс ініцыятывы Лукашэнкі

Фінскі форвард мінскага "Дынама" Тээму Пулкінен не зразумеў сэнс ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі аб правядзенні нядаўняй серыі матчаў са зборнай клубаў экстралігі. Па словах кіраўніка дзяржавы, ён прыняў "жорсткае рашэнне" аб яе правядзенні пасля няўдачнага выступлення мінскіх дынамаўцаў у КХЛ: "Сезон правалілі, будзеце гуляць супраць Захарава. Хто выйграе — той будзе гуляць у КХЛ, будзе трэнерам, будзе мець фінансаванне. Хто прайграе — ідзіце ў Канаду наймацца на працу!".

Серыю з цяжкасцю выйграла мінскае "Дынама", у якога было шмат траўмаваных і хворых хакеістаў. У тым ліку і Пулкінен, якому давялося выходзіць на лёд.

"Нічога падобнага ў кар'еры раней не было,кажа фін у інтэрв'ю "Прессболу". — Дзіўнае ўражанне. Я асабліва не мог гуляць, складана было нават катацца. Але ад нас, хакеістаў, нічога не залежала. Кіраўнікі каманды захацелі правесці гэтыя матчы — і мы выйшлі на лёд".

"Прессбол": І як ты гэта ўспрыняў?

Пулкінен: Гэта не КХЛ... Але маё меркаванне нічога не вырашала. Не мела значэння, што наогул кажуць гульцы. Я і блізка не быў гатовы на сто адсоткаў [да серыі матчаў], але ў клубе хацелі, каб дапамог камандзе. У выніку ўсё роўна правёў на лёдзе мала часу.

"Прессбол": Прэзідэнт Лукашэнка прызнаўся, што серыя — яго ініцыятыва...

Пулкінен: Сур'ёзна? Шчыра кажучы, мне пра гэта нічога не вядома. Можа, адбіліся цяжкасці перакладу, але падаплёка матчаў заставалася незразумелай. Нам проста сказалі, што гуляем да дзвюх перамог.

"Прессбол": Кіраўнік дзяржавы патлумачыў: "Хто выйграе, той і будзе ў КХЛ". Як разумееш яго словы?

Пулкінен: Без каментарыяў. Проста не ведаю, што сказаць. У любым выпадку перамагло "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі