Фінансавая махінацыя пяцігадовай даўніны ўплыла толькі зараз

Упраўленне дэпартамента фінансавага расследавання Камітэта дзяржаўнага кантроля па Брэсцкай вобласці распачало крымінальную справу ў дачыненні брэсцкага прадпрымальніка. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Юрась Цвік:

«Факт фінансавай махінацыі пяцігадовай даўніны ўплыў толькі зараз. Стала вядома, што прадпрымальнік набыў у нямецкай фірмы два цягачы «Рэно» і прывёз іх у Беларусь без мытнага афармлення, а затым выкарыстаў аўтамабілі для камерцыйнай дзейнасці.

Сума стратаў дзяржавы саставіла больш за 88 мільёнаў рублёў. Цяпер следчым трэба адказаць на пытанне, якім чынам камерсанту ўдалося пераправіць цягачы праз беларускую мяжу».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі