Фільм пра Джэксана пакажуць у Кітаі

Дакументальную кінастужку пра Майкла Джэксана “This Is It” пакажуць у Кітаі. Фільм увайшоў у 20-ку замежных стужак, якія адобрыла кітайская цэнзура. Згодна з кітайскім законам, штогод у краіне на вялікім экране можа быць паказана толькі 20 замежных фільмаў. Цікава, што пракатную ліцэнзію фільму “This Is It” цэнзары Паднябеснай выдалі напярэдадні галоўнага нацыянальнага свята, Дня нацыі, якое адзначаецца 1-га кастрычніка. Цэнзары кажуць, што галоўным крытэрам таго, што фільм трапіў у дваццатку стала вялікая папулярнасць караля поп-музыкі сярод кітайцаў.

Па дадзеным 2008-га года, у Кітаі функцыянуюць усяго 4 100 кінатэатраў. Замежныя фільмы карыстаюцца ў кітайцаў вялікай папулярнасцю. Апошнім рэкардсменам кітайскага пракату стаў фільм “Трансформеры: помста паўшых”, які пабіў рэкорд адзінаццацігадовай даўніны, пастаўлены “Тытанікам”.

Нагадаем, што сусветная прэм’ера фільма адбудзецца 28-га кастрычніка.

Паводле www.music.com.ua

Фота: www.mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі