Філіп Гордан: ЗША гатовыя адправіць у Мінск амбасадара

Пасля таго як у Беларусі з’явіцца больш свабоды для актывістаў апазіцыі, прэсы і недзяржаўных арганізацый, ЗША адменяць санкцыі ў дачыненні да краіны.

Пра гэта заявіў памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан падчас візіту ў Літву. Гордан адзначыў крокі насустрач з боку беларускіх уладаў, у прыватнасці вызваленне палітвязняў.

Паводле яго слоў, менавіта такія крокі "зрабілі магчымым" яго візіт у Беларусь. Прадстаўнік Дзярждэпа заявіў, што Вашынгтон гатовы адправіць у Мінск амбасадара, але "мяч — на баку поля беларускіх уладаў".

ЗША, падкрэсліў ён, увялі санкцыі ў адказ на парушэнні ў краіне правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў, перадае БелаПАН са спасылкай на Рэйтэр.

Нагадаем, Філіп Гордан у пятніцу наведае Мінск з афіцыйным візітам. У яго запланаваныя сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта і МЗС, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі