Фестываль Spravа: Мясцовыя жыхары баяцца рок-канцэрта з алкаголем і смеццем

Фота: tut.by.
Фота: tut.by.

9-13 жніўня ў вёсцы Белая Царква ў Віцебскай вобласці пройдзе новы фестываль Sprava. Яго асаблівасць ― спалучэнне сучаснага мастацтва і музыкі з прыроднымі і гістарычнымі ланшафтамі Белай Царквы і ваколіцаў. Ідэю прыдумалі кліпмэйкер і музыка Мацвей Сабураў, рэжысёр Каця Аверкава і перкусіяніст Port Mone Сяргей Краўчанка, якія ў свой час прамянялі Мінск на вясковае жыццё. Як іх прынялі мясцовыя жыхары і што яны думаюць наконт раптоўнай актыўнасці ў вёсцы, распавядае Каця Аверкава.

Каця Аверкава: "Калі Мацвей 11 гадоў таму купіў дом, мясцовыя называлі яго камерсантам. Праз некалькі гадоў ён стаў "дачнікам". Пасля гэтага ― Мацвеем, а два гады таму, паходзячы да дома чуем: "Гаспадар". Мы там пастаянна жывём тры гады і таксама лічым сябе мясцовымі. Для мяне гэта вельмі важна ― заслужыць давер, тым больш, што гэта няроста".

Белая Царква ― вельмі прыгожае месца, але некалькі закінутае, пра яго ведаюць толькі рыбакі і нашы сябры. Нам падалося, што яно валодае велізарным патэнцыялам, і нам бы вельмі хацелася не толькі жыць тут, але яшчэ і працаваць. Таму і ўзнікла ідэя фестывалю Sprava. Трэба разумець, што гэта не музычны фестываль: прыехаць, папіць піва і раз'ехацца, хоць піва і будзе прадавацца. Фестываль называецца Sprava, таму што мы хочам не проста патусавацца, а зрабіць карысную справу канкрэтна для гэтага месца. Наша першая справа ― сцэна, якая пасля фестывалю нікуды не дзенецца, яна застанецца, ёй могуць карыстацца школьнікі раёна, на ёй могуць праходзіць нейкія лекцыі і канцэрты. Гэта значыць, мы хочам стварыць аб'ект, які ажывіць гэтую прастору, але ажывіць яе культурна. Пры гэтым вельмі важна не парушыць гармонію месца. Таму і лэнд-арт-аб'екты, і будаўніцтва сцэны ў межах фестывалю, усё будзе максімальна ўпісана ў ландшафт так, каб не перашкаджала ні архітэктуры, ні прыродзе. Гэта тычыцца і музыкі: для нас важная сувязь месца з тым, што будзе гучаць, таму натуральным выглядае выступ Port Mone, Shuma, "Грёзы Пафнутия".

Еўрарадыё: Што думаюць пра будучыя падзеі мясцовыя жыхары?

Каця Аверкава: З аднаго боку, усе вельмі рады. Адна з мэтаў нашага фестывалю ― прыцягнуць увагу да гэтага месца, бо акрамя Траецкага храма ў вёсках Чарэі і Белая Царква ёсць яшчэ 11 закінутых архітэктурных аб'ектаў. Цяпер мы назіраем працэс дэградацыі ― на габрэйскіх могілках, напрыклад, разбіваюцца агароды, па цаглінах разбіраюцца склепы Мілашаў, і нам бы гэтага вельмі не хацелася. Мы выступаем за архітэктурную кансервацыю гэтых аб'ектаў, і ў нас ёсць мара і бліжэйшы план стварыць у гэтым месцы гісторыка-археалагічны музей пад адкрытым небам. З іншага боку, большасць мясцовых жыхароў спачатку насцярожыліся, маўляў, вы тут ладзіце рок-канцэрт, усе нап'юцца і пакінуць кучу смецця. І мы ім тлумачым, што ў нас працуе 30 валанцёраў, што мы наадварот усё вычышчаем і ўжо вывезлі кучу рыбацкага смецця, што ў нас такія мэты, што не будзе рок-канцэрта, а будзе выступаць хор у руінах царквы. І вось тады ва усіх загараюцца вочы і ўсе кажуць: "Праўда? Як добра!". З людзьмі трэба размаўляць. Тут не працуюць ні соцсеткі, ні аб'явы. Патрэбна асабісты кантакт.

Еўрарадыё: А як у вас складваюцца адносіны з мясцовымі чыноўнікамі?

Каця Аверкава: Першапачаткова нашу ідэю ўспрынялі проста "на ура". Потым быў перыяд насцярожанасці, калі нам ледзь не адмовілі, і ўсё гэта было пад угрозрой зрыву. Таму мы і атрымлівалі дазвол на правядзенне фестывалю з лістапада па май. Але цяпер нам дапамагаюць і старшыня савета дэпутатаў, старшыня сельсавета, людзі падцягваюцца, і хочацца сказаць ім дзякуй.

Фестиваль Spravа: Местные боятся рок-концерта с алкоголем и мусором
Арганізатары "Справы" Мацвей Сабураў і Каця Аверкава. Фота tut.by

Еўрарадыё: Што ўяўляе сабой немузычная частка фестывалю Sprava?

Каця Аверкава: 9 жніўня пачнецца першая і вельмі важная частка мерапрыемства: да нас прыедзе міжнародная каманда сталяроў, і мы будзем будаваць сцэну. 12-га чысла ўваб’ем апошні цвік, і на сцэну выйдзе першы выканаўца. Увесь сэнс нашага фестывалю ў тым, што мы робім справу разам. Будзе вялікая праграма па майстар-класах, квэст па востраве, дзве экскурсіі, і іншыя активити.

Еўрарадыё: Вы абвясцілі, што трапіць на фестываль зможа толькі абмежаваная колькасць наведвальнікаў.

Каця Аверкава: Так. Мы беражом гэтае месца, для нас вельмі важна знайсці зацікаўленых людзей, але пры гэтым не ствараць там ажыятаж і не рабіць вялізнага мерапрыемства. Таму што, нягледзячы на тое, што на востраве і дзьве тысячы чалавек змесціцца, нам усё ж падабаецца спакой, прырода і свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі