Феміністкі “арэндуюць” музычны Мінск на адну ноч

Феміністкі “арэндуюць” музычны Мінск на адну ноч: Сучасная музыка ад сучасных жанчын

Музычная частка Дзён культуры Швецыі прапануе канцэрт “Сучасная музыка ад сучасных жанчын” шведскіх жаночых гуртоў Lowood, Tikkli me і DJ Furious Fiesta і беларускага гурта “Indiga”.

Па словах арганізатараў імпрэзы, канцэрт складзецца з чатырох актаў. Распачне яго гурт Lowood сваёй досыць спакойнай, меладычнай музыкай. Затым гурт Tikklе me (сінт-поп) паскорыць тэмп вечарыны. Пазьней да швецкіх дзевачак далучыцца Indiga, а пасля жывой музыкі, з’явіцца DJ Furious Fiesta.

Lowood – гэта адначасова гук сілы і кволасці; гэта рашучасць, што паўстае з дзіцячай бездапаможнасці. Удзельніцы гурта Тэрэс Юхансан і Кікі Хальмус граюць разам з 2005 года. Вынікам шэрагу запісаў і супрацоўніцтва (напрыклад, цудоўны дуэт са шведскім выканаўцам Крыстаферам Острaмам) стаўся іх дэбютны дыск, які выйшаў вясной 2008 года – сумная і прыгожая музыка.

Электра-поп дуэт Tikkle Me паходзіць з прамысловага шведскага горада Эскільстуна, які найперш вядомы сваімі белымі тыграмі ў заапарку і музычным гуртом “Кент”. Гурт Tikkle me сфармаваўся летам 2006 года і пачаў з эксперыментаў па кампутарным праграмаванні гуку, з якога нарадзіліся танцавальныя рытмы, запамінальныя сінтэтычныя матывы, гуллівыя мелодыі, якія ў той жа час супаваджаюцца сур’ёзнымі і глыбокімі тэкстамі. Ад пачатку свайго існавання гурт атрымаў шмат увагі на радыё і ў газетах. Tikkle me мае вопыт удзелу ў канцэртах у стылі 30-х гадоў.
 
 
Сюзана Муніцыо - Furios Fiesta - ўваходзіць у склад калектыву дыджэяў Furios Fiesta, які па-вар’яцку выконвае танцавальную музыку – рэгі, ска, сальса, кумбія, лацінскае бунгала і інш. Вялікую частку музыкі складаюць даўно забытыя песні 60-х і 70-х гадоў, якія гурт узнўляе з небыцця. Furios Fiesta грае на музычных фэстах, дабрачынных канцэртах, у вялікіх клубах і на эксклюзіўных вечарынках. 
 
Сюзана таксама з’яўляецца кіраўніком гуртоў Чорная зорка і Skalicious. Чорная зорка – гурт з 13 чалавек з вялікай духавой секцыяй і ўласным клубам. Skalicious грае ска ў хуткім тэмпе. Тэксты іх песень – на шведскай і гішпанскай мовах. Сюзана грае на трубе, спявае і піша песні для абодвух гуртоў.
 
Так што не прапусціце феміністкую вечарыну! Нарэшце, Girlz Power у Мінску!
 
Канцэрт адбудзецца 7 чэрвеня ў 19.00 у клубе “Night star” (вул. Свярдлова, 2), тэлефоны для даведак: Velcom (029) 6555596 альбо MTC (033) 6555596. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі