Фанаты падарылі Сярогу гадзіннік з брыльянтамі

Папулярны ў Расіі беларускі рэпер Сярога атрымаў шыкоўны падарунак ад сваіх амерыканскіх прыхільнікаў. Яны прэзентавалі “славянскаму Эмінему” гадзіннік... за 19 тысяч долараў! Праўда, дакладным коштам свайго гадзінніка з журналістамі падзяліўся сам рэпер, які часам даваў нагоду ставіць свае словы пад сумнеў.

Узяць хаця б стасункі Сярогі і візавай службы ЗША, якую хацеў падмануць рэпер. Дэ-факта запланаваўшы колькі клубных канцэртаў, дэ-юрэ Сярога ехаў у Новы Свет здымаць кліп – ледзь не па турыстычнай і ніяк не па працоўнай візе.


Як вынік – доўгатэрміновая забарона на ўезд у ЗША, якую атрымалася скасаваць толькі ў студзені гэтага года. Сярога такі выправіўся на гастролі і, мяркуючы па падораным гадзінніку, такі скарыў амерыканскіх аматараў белага рэпу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі