Фанаты "Дынама" (Мінск) — аб праўладным лісце: "Кожны, хто падпіша гэта лайно.."

Фанаты "Дынама" (Мінск) — аб праўладным лісце: "Кожны, хто падпіша гэта лайно.."

Фанаты мінскага клуба "Дынама" звярнуліся да футбалістаў з нагоды праўладнага ліста спартоўцаў. Эмацыйны зварот фанаў апублікаваны ў пабліку сацсеткі "Вконтакте".

"Верым у сумленне дынамаўцаў і папярэджваем: кожны, хто падпіша гэта лайно, назаўжды застанецца здраднікам свайго народу і зганьбаванай пачварай у вачах усіх фанатаў "Дынама" Менск! Гэта афіцыйная пазіцыя усіх фэнаў і хуліганаў "Дынама Менск", — гаворыцца ў звароце.

Ліст спартоўцаў у падтрымку дзеючага рэжыму з'явіўся ў інтэрнэце 24 лістапада. Ён стаў праўладным адказам на ліст больш як 1200 спартоўцаў супраць гвалту на вуліцах і за правядзенне новых свабодных і сумленных выбараў.

Падпісантамі праўладнага звароту сталі алімпійскія чэмпіёны па веславанні Аляксей Абалмасаў, Аляксандр Масяйкоў, Кацярына Карстэн, штурхальніца ядра Яніна Правалінская-Карольчык, біятланіст Сяргей Булыгін. Калі стала ясна, што спартоўцы не спяшаюцца падпісвацца пад гэтым зваротам, улады разаслалі яго па спартовых клубах і школах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі