Facebook аб’явіў пра змену алгарытму барацьбы са спамам
![Facebook аб’явіў пра змену алгарытму барацьбы са спамам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1017302487ar715.jpg.webp?itok=xg4ttF3T)
Сацыяльная сетка Facebook аб’явіла пра змену алгарытму барацьбы са спамерамі. Раней была агучаная новая стратэгія і інструменты барацьбы з распаўсюдам непраўдзівых навін праз платформу: да ацэнкі тэкстаў будуць прыцягваць карыстальнікаў і пабочныя арганізацыі — парталы навін, агенцтвы і тэлеканалы.
Віцэ-прэзідэнт Facebook Адам Масэры адзначыў, што дадзеная мера закране невялікую групу людзей, якія штодня публікуюць вялікую колькасць інфармацыі нізкай якасці. Гэта датычыць публікацыі спасылак, аднак не закранае змяшчэнне ў сацсетцы відэа, фота, статусаў і іншага кантэнту.
Сайт ria.ru нагадвае, што летась Facebook неаднаразова трапляў пад крытыку з-за публікацыі непраўдзівых навін напярэдадні і пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.