Вы тут

Еўрасаюз накіруе ў Літву верталёты для кантролю мяжы з Беларуссю

Ваенныя усталёўваюць калючы дрот на мяжы з Беларуссю / DELFI  

З-за наплыву нелегальных мігрантаў Еўрасаюз накіруе ў Літву верталёты для кантролю мяжы з Беларуссю.

Нагадаем, нядаўна з Еўрапейскім агенцтвам памежнай і берагавой аховы Frontex абмяркоўвалася адпраўка на ўсходнюю мяжу Еўрасаюза памежнікаў, перакладчыкаў, пагранічных патрулёў і верталётаў. Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter у суботу, 10 ліпеня.

Са свайго боку агенцтва Frontex паведаміла, што з наступнага тыдня яно больш чым у два разы павялічыць маштабы аперацыі на літоўска-беларускай мяжы і прадаставіць у распараджэнне Літвы экспертаў, якія дапамогуць пры зборы дадзеных аб незаконных  перамяшчэннях праз мяжу і будуць садзейнічаць больш эфектыўнаму абмену інфармацыяй.

З пачатку года больш за паўтары тысячы нелегальных мігрантаў спрабавалі перайсці беларуска-літоўскую мяжу. У апошнія дні іх колькасць значна зменшылася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.