Еўрасаюз запусціў сайт з картай санкцый, у тым ліку і ў дачыненні Беларусі

Еўрасаюз запусціў сайт з картай санкцый, у тым ліку і ў дачыненні Беларусі

Еўрасаюз запусціў сайт з картай санкцый, у тым ліку і ў дачыненні Беларусі. Наша краіна ў Еўропе адна з нямногіх, якая трапіла пад іх. У “чорным спісе” застаюцца толькі чатыры асобы — Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка, Уладзімір Навумаў і Юрый Сівакоў, якіх падазраюць у дачыненні да палітычных знікненняў у Беларусі. На сайце адзначаецца, што актывы гэтых асоб мусяць быць забаронены, а іх паездкі абмежаваныя. Па-ранейшаму забараняецца пастаўляць у Беларусь зброю, абсталяванне, якое можа быць выкарыстана для ўнутраных рэпрэсій.

Як вядома, большасць санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і бізнесменаў былі адменены Еўрасаюзам у лютым 2016 года пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. МЗС нашай краіны сёлета заяўляў, што ў Мінску чакаюць адмены і тых санкцый, якія яшчэ засталіся.

Палітолаг Дзяніс Мельянцоў адзначыў на сваёй старонцы ў Facebook, што “7 з 16 краін-удзельніц Еўрапейскай палітыкі суседства фармальна знаходзяцца пад санкцыямі ЕС”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі