Еўрасаюз занепакоены разгонам мірнай дэманстрацыі ў Мінску

Швецыя, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе, выказала занепакоенасць у сувязі з разгонам мірнай дэманстрацыі Мінску.
Нагадаем, 16 верасня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы было затрымана
каля 35 чалавек. Яны праводзілі акцыю, прымеркаваную да 10-годдзя
знікнення палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.

Швецыя заклікала беларускія ўлады ўстрымацца ад ужывання сілы ў
дачыненні да мірных дэманстрантаў і забяспечыць магчымасць журналістам
выконваць свае абавязкі. Таксама афіцыйны Мінск папрасілі працягнуць
працу над паляпшэннем у галіне дэмакратыі і правоў чалавека.



БелаПАН