Еўрасаюз спачувае Расіі з нагоды гібелі 112 чалавек у Пярмі

Швецыя, якая страшыньствуе ў Еўрасаюзе, і старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу выказалі спачуванні кіраўніцтву і грамадзянам Расіі ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей ў выніку пажару ў пермскім клубе.
"Ад імя Еўракамісіі я хацеў бы выказаць салідарнасць і найглыбейшую сімпатыю ўсім тым, хто пацярпеў у выніку гэтага трагічнага выпадку", — цытуе заяву Барозу РИА Новости. Шведскае старшыньства і выканаўчая ўлада ЕС таксама перадалі спачуванні і словы падтрымкі на адрас сем'яў загінулых.

Нагадаем, у суботу ў пермскім клубе здарыўся пажар, у выніку якога загінулі 112 чалавек, больш за 120 чалавек пацярпелі.

7 снежня ў Расіі абвешчаны днём жалобы па загінулых у Пярмі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі