Еўрасаюз чакае ад беларускіх уладаў "канкрэтных дзеянняў"

Еўрасаюз гатовы садзейнічаць далейшаму развіццю дыялогу з Беларуссю пры ўмове канкрэтных дзеянняў беларускага боку, якія будуць сведчыць аб стварэнні грамадзянскай супольнасці і павагі да дэмакратычных прынцыпаў. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас на сустрэчы з кіраўніком МЗС нашай краіны Сяргеем Мартынавым.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу літоўскага МЗС, сустрэча адбылася ў рамках двухдзённага візіта Ўшацкаса ў Беларусь. Літоўскі міністр падкрэсліў, што дыялог і канкрэтнае супрацоўніцтва важныя як для Беларусі, так і для ЕС.

Вігаўдас Ушацкас падчас наведвання месцаў гістарычнай і культурнай спадчыны часоў Вялікага княства Літоўскага ў Лідзе, Навагрудку, Нясвіжы і Міры прапанаваў разгледзіць "магчымасць стварэння форума агульнай гістарычнай памяці", а таксама супрацы Нацыянальных мастацкіх музеяў Літвы і Беларусі для аднаўлення і захавання аб'ектаў спадчыны ВКЛ. На думку літоўскага міністра, на гэтыя мэты неабходна прыцягнуць фінансавыя сродкі з існуючых праграмаў ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі