Еўрарадыё выйграла турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага

Усяго ў таварыскіх спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд — Еўрарадыё, TUT.by, БАЖ, Белсат, БелаПАН, Радыё Свабода, а таксама каманда сяброў Юрыя Шырокага. Другое месца дасталася БАЖ, а трэцяе — за сяброўскай дружынай.





Турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага праводзіцца сярод рэдакцыяў незалежных беларускіх СМІ у пяты раз. У папярэднія два гады пераможцам спаборніцтваў была БАЖ. Для Еўрарадыё гэта першая перамога.





Юрый Шырокі быў намеснікам дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, у 2008 годзе ён заўчасна памёр ад застарэлай хваробы сэрца. Яму было 36 гадоў.