Еўрапейскі суд не пабачыў у справе Хадаркоўскага палітыкі

Еўрапейскі суд па правах чалавека разгледзеў скаргу Міхаіла Хадаркоўскага экс-уладальнікау нафтавай кампаніі "ЮКАС". Суддзі не ўбачылі падставаў для перагляду прысуду Басманнага суда, інфармуе РБК.



Суд адхіліў скаргу адвакатаў Хадаркоўскага, якія сцвярджалі, што працэс над ім меў палітычны характар. Вывучыўшы матэрыялы справы, суддзі прыйшлі да высновы, што няма падставаў сумнявацца ў довадах пракуратуры.



"Заяўнікі не былі ні апазіцыйнымі лідарамі, ні грамадскімі дзеячамі. Абвінавачванні на іх адрас не былі звязаныя з іх удзелам у палітычным жыцці — сапраўдным ці выдуманым. Іх пераследавалі па крымінальных артыкулах — сыходу ад падаткаў, махлярстве і г.д.", — гаворыцца ў высновах Еўрапейскага суда.



Зрэшты, Хадаркоўскі можа разлічваць на невялікую кампенсацыю. Суд знайшоў цэлы шэраг парушэнняў падчас падрыхтоўкі самога працэсу. Напрыклад, правы былога алігарха былі парушаныя, калі падчас судовага паседжання яго змясцілі ў жалезную клетку. Справядлівым прызнаны пратэст на ўзяццё Хадаркоўскага пад варту ў верасні 2004 года, а таксама падаўжэнне тэрміну арышту ў снежні. Ёсць і іншыя парушэнні. Усе разам яны абыйдуцца расійскай дзяржаве ў 10 тысяч еўра.



Фота — bucwar.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі