Еўрапейцы незадаволеныя сваёй валютай

Большасць жыхароў Еўрасаюзу лічаць, што адзіная еўрапейская валюта падрывае эканоміку краінаў-чальцоў. Большасць жыхароў Еўрасаюзу лічаць, што адзіная еўрапейская валюта падрывае эканоміку краінаў-чальцоў.

Найбольш распаўсюджаныя такія меркаванні на поўдні Еўропы. Вынікі апытання могуць стаць ударам па пазіцыях Еўрапейскага цэнтральнага банку, дзейнасць якога ўжо скрытыкавалі абодва кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Францыі Сегален Руаяль і Нікаля Сарказі.

Больш двух трацін французаў, італьянцаў і гішпанцаў, а таксама больш паловы немцаў выказаліся негатыўна ў дачыненні еўра.

Між тым старшыня Еўрапейскага цэнтрабанку Жан-Клод Трышэ паведаміў, што ў краінах, якія перайшлі на адзіную еўрапейскую валюту з 1999 года, было створана звыш 12 мільёнаў працоўных месцаў, у той час як за 8 гадоў перад тым іх было створана меньш за тры мільёны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі