Вы тут

Еўрапарламент выступае за спыненне праекту "Паўночны паток — 2"

Дзмітрый Мядзведзеў каля трубы "Паўночнага патоку". Фота з архіву Reuters

Еўрапейскі парламент прагаласаваў за спыненне праекта трубаправода "Паўночны паток — 2". Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі парламента па дакладзе "Аб рэалізацыі Дамовы аб асацыяцыі ЕС — Украіна", інфармуе БЕЛТА.

"Еўрапейскі парламент пацвярджае, што лічыць ключавой тую ролю, якую Украіна адыгрывае ў сферы еўрапейскай сеткі энергетычнага забеспячэння. У той жа час Еўрапарламент асудзіў будаўніцтва газаправода "Паўночны паток — 2". Еўрапейскі парламент патрабуе ануляваць гэты праект", — гаворыцца ў дакуменце.

Раней кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер казаў, што пастаўкі газу па гэтым газаправодзе могуць пачацца з 1 студзеня 2020 года.

Трубаправод павінен прайсці праз выключныя эканамічныя зоны і тэрытарыяльныя воды пяці краін — Расіі, Фінляндыі, Швецыі, Даніі ды Германіі. Згоду на яго будаўніцтва не дала толькі Данія: яна плануе заблакаваць або адкласці рэалізацыю праекта.

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 13:12: